Якія цудоўныя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!

Дата: 26 мая в 09:25, Обновлено 26 мая в 09:31
Автор: Tупица Л. Н.
26 просмотров

Да 100-гадовага юбілею народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа было праведзена шэраг мерапрыемстваў.

Адно з іх- гэта конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам”. Дыплом II ступені Гомельлскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” была ўзнагароджана вучаніца ДУА “Глінішчаескі д/с - СШ” Дзенісюк Ганна. Дзяўчынка чытала ўрывак з рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”.

У конкурсе юных чытачоў “Жывая класіка” навучэнцы нашага раёна атрымалі два дыпломы. Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Конкурс быў прысвечаны Году народнага адзінства. Дыпломам II ступені Галоўнага ўпраўлення адукацыі ўзнагароджаны вучань ДУА “Стралічаўская СШ” Сержан Уладзіслаў у сваёй узроставай катэгорыі, Дыпломам III ступені атрымаў вучань ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Хойнікі” Цішчанка Максім.

Віншуем з узнагародай!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.